Насустрач Сусвету
Паветра сваей прахалодай абудзіць.
Я шэптам вітаю сонечны ранак,
Жыццё ўдыхнуўшы на поўныя грудзі.
Я сэрцам нібыта ўвесь Свет абдымаю –
І горы, і мора, і сонца, і неба…
Мой Божа, я ўдзячны за тое, што маю –
Скажы, Усемагутны, што болей мне трэба?
Аб тым, што мінула, няма шкадавання -
З цікаўнай усмешкай чакаю, што будзе…
Плыву ў вышыні я на крылах Кахання,
Ўдыхаючы Шчасце на поўныя грудзі.
Я рукі раскіну насустрач Сусвету,
Падстаўлю свой твар пад пругкія промні.
Мой Божа, я ўдзячны, што бачу ўсё гэта! –
Я чую, як Вечнасць пульсуе ў скронях.
2012
Свидетельство о публикации №117060407236
Елена Сердюк 3 11.08.2019 20:53 Заявить о нарушении
Виталий Лесун 11.08.2019 23:18 Заявить о нарушении