Маёй Ларэлеi

Ну вось і лета. Першы дзень
Хвіліна за хвілінай
Ізноў удаль мяне вядзе
За песьняй салаўінай!

Заве мяне не ў лес, не ў гай
На захад правіць крокі
У мне такі знаёмы край,
Дзе Рэйн цяче шырокі.

Скала там пасярод ракі
На сонцы плечы грэе
На ёй, баялі рыбакі,
Дзяўчына Лорэлея!

Хмель залатых валос яе
Сцякае ручаінай
Яна іх чэша і пяе
І ўсё жыве дзяўчынай!

Вада ў Рэйне не бурліць,
Не чуцен плёскат хвалі -
Змаўкае ўсё. Адно зьвініць
Між гор плынь песьні далей.

Рыбак не правіць човен свой
Той песьняй счараваны
Ён да скалы ляціць стралой
Віном кахання п'яны!

Яшче імгненне. Трэск сухі.
Ў віры знік і рыбак і човен... 
Забыты ўсе яго грахі
Душы у рай шлях прыгатован

Ліецца песьня з году ў год
Шчыміць у горле, у сэрцах млее
Знікаюць людзі. Тых прыгод
Адна прычына - Ларэлея.

Аб чым пяе яна штодзень,
Што ў сэрцы наганяе стому
Каго шукае?  Як і  дзе
Забыцца, каб прыйсці дадому!


Рецензии