Дарогi

пераклад на беларускую мову

Калi бяда увайшла ў маю долю,
I я хiстаюсь, як п’яны, ад болю, –
Мне без гiтары i песнi не жыць,
як цыгану без волi.
Калi на скронi падзе завiруха, –
Гады, як воўкi завыюць у вуха.
Маю гiтару i песнi
ад злое напасцi паслухай.

 ПРЫПЕЎ:
За спiной бягуць гады!
Толькi больш не зробяць мне бяды.

Дарогi, дарогi, дарогi, дарогi…
То радасць насустрач, то сум.
Гады, як шаленыя конi ў дароге
У дальнюю далеч нясуць.

Калi мой крыж давiць моцна на плечы,
З Iудай, пэўна, чакае сустрэча…
Ад злосцi крыж мой грызе
i зубамi мне плечы калечыць.
Яго я скiну, i крыж уздымая,
Пайду дзе клiча сцяжынка крутая.
Маліцца буду за тых,
хто мне несцi мой крыж памагае!

ПРЫПЕЎ:

Калi я ў гэтай дароге стамлюся,
I, раптам, па-за гульней апынуся, –
Тады ў песнях маiх, як у дзецях,
я зноў нараджуся!

Я абуджуся i сэрца адкрою
Туды, дзе песнi ляцяць, быццам мроi, –
I птушка шчасця iзноў
праляцiць над маей галавою!

ПРЫПЕЎ:

За спіной бягуць гады.
Толькі больш не зробяць мне бяды!

Дарогі, дарогі, дарогі, дарогі....
То радасць насустрач, то сум...
Гады, як шалёныя коні ў дароге
У дальнюю далеч нясуць!




1995


Рецензии