Цар

               
                Байка

Леў, канешне, цар звяроў,
Але не ў нашым свеце.
Не хапала, каб еў нашых ён кароў,
І рычаў не ў сваім смецце.
У сваёй Афрыцы можа ён кароль,
І яго там вельмі паважаюць.
Не падыдзеш, калі не ведаеш пароль,
Здалёк рыкам паграджаюць.
Ходзіць у сваім прайдзе, грываю трасе,
То на дзетак зарычыць, то чужога прагане.
А ў жываце пуста, усё ў савану пагляне,
Калі ж тая жонка паесці прынясе.
У нас парадак тут другі,
Німа ні цароў, ні каралёў.
Галодны? Рэмень зацягні тугі,
Ці карміся: колькі ў нас палёў ды і лясоў.
Анархія, канешне, парадку тут не шмат,
Але ніхто не скардзіўся, добра ўсім было.
І тут з'явіўся воўк, хітры такі хват,
І адкуль яго толькі прынясло?
Прынюхаўся, агледзеўся, і
               сабраў звярыны сход.
"Не парадак, - кажа, - ў лесе,
               не поймеш, дзе выхад, дзе ўваход.
Не трэба ў лес пускаць розных чужакоў,
Хіба толькі блізкіх сваякоў.
У вас жа тут, як прахадны двор,
Лазае і поўзае розны зброд.
З'ядуць усё, і будзе страшэнны мор,
Трэба каго гнаць, а каго адразу ў рот.
Другая справа, калі хто прынясе мне хабар,
Тады любы чужак будзе добры сябар.
І вось, каб парадак такі быў,
Трэба, як за межай, выбраць нам цара.
Хто вінны, таму костачкі памыў,
Тады залатая прыйдзе ў лес пара.
І як тут не круці, прапанова ўсё ж мая,
Па лясах шматлікіх лазіў,
Многа бачыў, веды ёсць.
Кандыдатура тут адна, і вядома - гата я!"
Яшчэ такой сістэмы ў лесе не было,
Цікава стала ўсім звярам.
А воўк языком мяце, як тое памяло,
Правіць будзе на зайздросць усім царам.
Выбралі, і выйшаў першы яго закон,
Каб усю здабычу неслі яму ў схрон.
А ён паесці дасць усім:
"Кожны будзе сыты ў царстве - у маім".
Так і павялося з той пары,
Што зловяць, або ягаду ці грыб, нясуць цару.
А ён сядзіць на троне ў бары,
Узняўшы нос, увесь у ганару.
Неўзабаве стала ежы не хапаць,
Пачалі звяры худнець.
А цар крычыць:" Трэба лепей вам лапаць,
І яду не было б дзе дзець!"
А на цара прыемна паглядзець,
Аж шэрсць блішчыць на тлушчы.
"Дзе ж ты што тут будзеш мець,
Трэба гнаць скаціну з нашай пушчы!"
Сабраўшыся звяры прыйшлі да трону,
Не бойся, кажуць, не нанясём табе ўрону.
Бо самі, дурні, вінаваты,
Дурныя ўсе, і нават лось сахаты.
Але табе дамо адну параду,
Уцякай хутчэй, і без агляду.
Калі ж сюды прыйдуць кабаны,
То твой трыбух, напэўна, разарвуць яны.
Спужаўся воўк тут не на жарт,
Збянтэжанных дзікоў ён добра ведаў.
Сустракацца з імі, гэта ўжо не фарт,
Драпаць - год і так добра воўк паснедаў.
І стала ўсё, як і было раней,
Хоць і парадку, праўда, меней.
Кожны звер сам па сабе,
І німа каму прыняць тут меры,
І ніхто не зліцца на цябе,
Што, бывае, застанецца без вячэры.


Рецензии