Аб жыццi...

Ты ведаеш, а я ж зусiм iнакшы,
Чым бачаць людзi кожны дзень мяне,
Да, я бывае, нават плачу,
Павер, ад этага не сорамна ўжо мне.

Павер, жыццё сваю гульню гуляе з намi,
Ды так, што б'е балюча прама ў твар,
Але ж так лепей, чым у спiну, нечакана,
Усё роуна, я жыццю свайму не гаспадар.

Кiруюць мною ўсе маi пачуццi,
Мая адказазнасць за дзяцей маiх,
Ды й тыя, хто сваёй крэдытнай путай,
Усiх нас, моладзь, спутаўшы ўжо б'е пад дых.

Хто кажа нам, што мы рабiць павiнны,
Адной рукой дае, двума ж грабе сабе ўзад,
Хто нас палохае што адбярэ дзяцей, нiбыта,
У дзiцячым доме лепей будзе iм, чым сярод мам i тат.

Ты ведаеш, а я ў задуменнi,
Магчыма, гэта новы феядальны век,
Дзе тым, каго сам выбраў, на каленi
Пастаўлены быў вольны чалавек.


Рецензии