Нятайнае жаданне нялонданскай некабеты па вызаве

Калісь я марыў стаць прастытуткай.
сцягваць карункавыя панчохі
ох як павольна
адольваць амяглы спакой
фрывольнага госця
шчыкалаткай сваёй,
ускладзенай на яго БЕмоль.

Я хацеў распінаць
гузікі кашуль, што зменьвалі б твар
з кожнай вызваленай пятлёй,
якая ў сваю чаргу
пятліла б сабе на дыбачках
па нешта моцнае ў бар
і пакідала гузікі
пад нейкім ложкам ці за крэслам
у таварыстве патухлых сігар,
па-за заслонай узорных панчох,
скінутых за аплачаны
n-гадзінны пажар.

Хацеў хаваць у станік гісторыі
– пра няверную працу, жонку,
ужо ненайлепшую звонку,
але наогул калісь нічога.
– пра чорнага зменнацялеснага бога,
якога пасля языкоў інквізіцый
астылая вітала дарога
з канчатковым прыпынкам – "Сібір".
– пра тыякольныя незразуметыя 
жаданні цалкам раздзетыя,
адно мной ажыцённыя
за некалькі блізкіх гадзін.

Я б вышмароўваў
чароўнай чырвонай памадай
вусны, шчокі замест румянаў.
кропляй руж заставаўся б
на каўнерах манаха і абата.
ALE НО BUT
ашалела я
прастыў тутка –
гартае мяне прастытутка,
апранутая ў футурвыраз,
у сімвалічны Бальмонтаўскі сказ,
у рамантычнае згубнае покрыва
пад класічных лятарней покрывам,
што свецяць адно для нас.
 


Рецензии
Арыгінальна, цікава. Нічога падобнага я яшчэ не чытаў. Гэта нейкі неверагодны падыход і да быцьця і да сябе самога ... Поспехаў, сябар, і ня руйнуюцца Вы так...

Артур Грей Эсквайр   02.06.2017 10:52     Заявить о нарушении
Прабачце, што адказваю так позна. Даўно тут не была. Дзякуй вялікі за водгук. Значыцца, верш створаны не дарма, бо знайшоў адказ у вашым сэрцы :)
Натхнення і Вам.

Аляксандра Фагот   15.06.2017 22:03   Заявить о нарушении