На лугавине за ляском пасуцца кони
пасуцца коні.
На лугавіне за ляском
пасуцца коні,
туман на золаку цішком
іх засупоніў.
Сцякаюць з грываў травяных,
як слёзы, росы...
І боль учынкаў сярод іх
цяжарам лёсу
сціскае сэрцы ў далонь,
як губкі з брудам,
каб беласнежнай стала скронь
перад прысудам,
каб чорных хмараў менш было,
а больш аблокаў,
і на зямлі каб усё цвіло
ад нашых крокаў.
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №117052909171
ад нашых крокаў."
Вельмі прыгожа. Шчырае дзякуй.
З павагай,
Виктор Любецкий 31.05.2017 12:22 Заявить о нарушении