Зачараванне
і бачым вясёлкі цудоўныя колеры...
Вось выпырхнуў з шызых абдымкаў ночы
і кружыць ў паветры, як птушка вольная
гарэза-вецер. Абшар нябёсаў
малюе ў чырвань халоднае сонца,
што толькі што выйшла з рачнога плёску.
Пяшчотна кранаецца самага донца
жоўты праменьчык. Зялёныя травы
шчыруюць у лузе, расой абмытыя.
У гонар світання – не дзеля забавы –
крыштальныя кроплі гараць аксамітамі.
Белай фатою туману прыкрыўшыся,
нібы каханнем, вадою поўная,
рэчка цячэ пра пакуты забыўшыся,
гнуткаю стужкаю сіняга полымя.
Бяздонне высокае – ў кіламетры,
І там, дзе аблокі разлегліся покатам,
бусел крыляе ў блакітным паветры
новае ранне вітаючы клёкатам.
Свидетельство о публикации №117052807884