Пасуе i не сапсуе

ПасУе i не сапсУе
чырвоным над зялёным полем.
З часоў далёкiх iснуе
і з успамiнаў цяжкай долi.

Ад сэрца матухны зямлi
да бУсла, што ў паднябессi,
надзел узоранай раллi
памiж Падляшшам i Палессем.

Пасуе i не сапсуе
зялёным над чырвоным полем.
У голас гiмн зямля спяе
і слоў тых не забыць нiколi.

Ад водара лясных сунiц
да пылу, што на скрыжаваннi,
пацягне воскам ад каплiц,
мiгне агеньчык пры спатканнi.

Жыла, жыве, не прападзе
вясёлка над жытнёвым полем.
З вякоў замшэлых iснуе
арнамент незалежнай волi.

Ад сечы Грунвальдскай уздох
да плачу спаленых з Хатынi,
ляжыць зялёным мяккi мох,
чырвоным палiць снег рабiна.


Сяргей Качанаў-Брандт, 16.12.2017          


Рецензии