Дарога кахання

Я з тысячы дарог
Хачу абраць адну,
Што зберагла сляды
I cловы аб каханнi.
Там светлы твой пагляд
У промнях патануў
Вясны тае,
Што красавала ўраннi.

Прыпеў:
Адзiная мая --
Надзей маiх спакой.
Мне без цябе не жыць
I птушак спеў не слухаць.
Пяшчотай шчырых слоў
Мне сэрца супакой,
Каб лёс жыццёвы
Абмiнула скруха.

Гатовы паўтараць
Я для цябе адной
Усё, што гаварыў
У той вясновы вечар,
Дзе я пачуў твой крык,
А ты адчула боль,
Што нас дваiх
Ад адзiноты лечыць.

Прыпеў:
Адзiная мая --
Надзей маiх спакой.
Мне без цябе не жыць
I птушак спеў не слухаць.
Пяшчотай шчырых слоў
Мне сэрца супакой,
Каб лёс жыццёвы
Абмiнула скруха.
 


Рецензии