Зазiрнi да мяне

Зазiрнi да мяне цiхiм ранкам вясеннiм,
Падаруй мне усмешку, як сонейка свет,
Я адразу прачнуся, у тое ж iмгненне,
Каб убачыць чаканую доўга цябе.

Зазiрнi да мяне ясным днём сярод лета,
Пойдзем разам сунiцы ў прадлеску збiраць,
I да ночы з табою спяваць нашы песнi,
Я чакаю цябе, не магу не чакаць.

Зазiрнi да мяне ў познi вечар асеннi,
Абагрэю цябе я каханнем сваiм,
У небе зоркi заззяюць, дый шлях нам асвецяць,
Зазiрнi, я чакаю, прашу, зазiрнi.

Зазiрнi да мяне зiмняй ноччу студзёнай,
Я налью табе чаю з варэнням з сунiц,
Пiрагом пачастую, што пёк я з надзеяй,
Што ўсёж прыдзеш ня ў снах, а пакуль гляджу сны...


Рецензии