Янушу Радзiвiлу

Безнадзейнасць палацы руйнуе не горш за порах –
А калiсцi ты быў падуладны хiба што Богу.
Як жа так – рэгiменты наймiтаў табе апора,
Бо ўзялi суайчыннiкi князя свайго ў аблогу.

Iх маёмасцi – толькi што шабля ды фанабэры,
I адзiн абавязак – крывёю плацiць падатак.
Ды i тое, як бачыцца гетману, на паперы:
Дзе на сеймiке сотня – iдзе на вайну дзясятак.

Упадаюць у роспач – чырвоныя, быццам з лазнi, –
За правы, што ў сусвеце вядомыя iм адзiным,
Аб’яўляючы «рокаш» цi «liberum veto», блазнi
Нiбы кветкi шыкоўна кладуць на труну Радзiмы.

Занатуеш у летапiс: «Bellum», i зноў: «civile» –
На латынi прыгожа, ў жыццi да брыдоты проста:
Ваяры, з кiм хадзiлi на ўсход, i казакаў бiлi,
Як ваўка, зацкавалi, адкiнуўшы прэч сяброўства.

Атрымалася – шляхты шыхты не зусiм аслаблi –
Усялякiя Кмiцiчы, цi там паны Заглобы…
Артылерыi грукат змяняецца звонам шаблi:
Выбачай, каранацыя лёсу не даспадобы.

Бо заўчасна на свет ты з’явiўся i вырас, Яне,
Бо пяхота яшчэ не пануе на полi бою,
Развiтальным трыумфам Вялiкага Княства стане
Перамога зусiм не над ворагам – над сабою!


Рецензии