Слепой дождь
Кранае прыгажосць нябёс,
Калі пад полагам сусвету
Вясёлку выстраяць наўскос
Даждынкі – кроплі дыяменту.
У народзе кажуць: “Дождж сляпы”,
Ідзе павольна, церусіцца,
Як быццам гаспадар скупы
Скрозь сіта прапусціў вадзіцу.
Свавольнік – сонечны прамень
Паціху выглянуў з-за хмаркі
І паядынак “свет і цень”
Адзначыў пераможнай аркай.
А дождык крапае ледзь-ледзь.
Стаміўся, пэўна, і не дзіўна:
Прыйшлося добра папацець,
Каб атрымалася карціна.
Я строгі крытык, і між тым
Прыходжу да такой высновы:
Хоць дожджык і завуць “сляпым”,
Але мастак ён адмысловы!
Свидетельство о публикации №117052106485
С уважением, Л.
Лидия Таганова 28.07.2017 19:15 Заявить о нарушении
Светлана Агеевец 28.07.2017 23:01 Заявить о нарушении