Шлях Айчыны
Забылiся пра звычаі зямлi.
Здаецца, гэта час узвёў курок,
Каб мы сваёй не ўбачылi сям'i.
Бяспамяцтва ахутала народ
Жалобнаю хусцiнаю тугi.
Мы болей не радня, мы -- не народ,
Бо ўвесь народ не можа быць глухi.
Не чуе ён, аб чым пяе паэт,
На мове дзён, дзе выспелі радкі.
Яны ляцяць святлом з другіх планет
І выцякаюць вершам з-пад рукі.
Як жыць далей,-- не ведае нiхто.
Зламаны дух пазбаўлены надзей.
Айчына ў разарваным палiто
Дарогаю да восені iдзе.
Свидетельство о публикации №117052106239