Не дзьмуха цом - рудой пурхо кай...
Піскунова Г.К.
Не дзьмухаўцом - рудой пурхоўкай,
Жыцьцё прымі і пранясі,
Ягоны пух аддай патомным
І сьцежкі рэштай засьцялі.
Казаньні сьціхнуць і маленьні,
З грудзей ападуць жарнавы,
Адпусьціць горла немаўленьне,
Набудзеш слова сказаць ты:
Не дзьмухаўцом, а гарыкветкай
Жыцьця гараць твайго сьляды,
Дзе за табой, мы йдзём наўсьледак -
З пурхоўкай, людзі-чараты.
-20.05.17.
Свидетельство о публикации №117052101414