Дажджынка
Ой, ці ж гэта дажджынка?
Гэта ж кропелька радасці, вясны,
кропелька жыцця.
Святкуючы сустрэчу з новым днём,
купаецца ў зялёным водары
нецярплівых аксамітных пупышак,
радасна ўсміхаецца
чыстым блакітам веснавога неба.
То пырскне наўкол
буйнымі кроплямі жоўтагарачага сонца,
то ўспыхне каляровай вясёлкавай хітрынкай ,
то гарэзліва заіскрыцца
дробнымі зорачкамі цяпла.
На нейкую хвілінку,
нібы саромеючыся, затаілася
пад празрыстым покрывам халаднаватага ценю,
і зноў смяецца, пераліваецца,
вясёлая і шчаслівая.
Дзынь!.. – упала. І цудоўны маленькі сусвет -
не, ён не знік, не разбіўся –
глядзі, скаціўся, слізгануўшы,
па сінім пяшчотным пялёстку,
і ўжо спраўляе наваселле
ў гасцінна раскрытым званочку крокуса.
Свидетельство о публикации №117052008807
Марина Марина Витальевна 21.05.2017 01:52 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 21.05.2017 19:21 Заявить о нарушении