***

Бусел прынёс на крылах лета,
Натхненне, сонейка усмешку.
Не ўспомніць снега ў маі нехта,
Каб не забыць - мацую ў вершы.

Калі ўбачыш свет, то не паверыш,
Бо Цютчаў навальніцу так любіў...
А мы ў маі садзім бульбу,
А хтосьці з нас снегавіка зляпіў...

"Чаму б не выйсці на работу?" -
Пытаўся ў Мая Снежань добры.
"Ты ж за мяне ў снежні выйшаў,
Дапамагу сябру! Збіраю торбы!"
19.05.2017.


Рецензии
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.