Няiсны сьвет
У iм апынуцца Богавым дазволам
Праз непатрэбнасць дзён альбо начэй,
Дзе поўнi дыск непаваротным колам.
Заўжды губляць... Заўжды чакаць наноў,
Як кропелькі дажджу на сьпёклай глебе,
Як сьпеў мэлёдый у злучэннях слоў,
Як вока зоркi на пахмурным небе.
Як безумоўнасць прастаты быцьця
Напрыканцы любога мудрагельства.
Як сэнс таемны, што ў далонях сьцят
Да раскрыцьця, да часа цудадзейства.
Няiсны сьвет... Як сьвята навакол,
Злучонае са сьвятам у глыбiнях,
Пакуль пад першым нумарам анёл
Душы маёй спатрэбай не адрыне.
Свидетельство о публикации №117051910824
Учитель Николай 20.05.2017 18:37 Заявить о нарушении
Елена Лапшина 20.05.2017 19:59 Заявить о нарушении