Насуперак
(Рабiна не спалохала крывёю).
Я там дагэтуль, дзе пануе лад
Мiж небам i ўдзячнае зямлёю.
Якое непазьбыўнае сьвятло,
Акенцаў немагчымае празрыстасць!
Чакай сьпяшацца, вострае "было",
Вяртаючы кiдком у рэчаiснасць.
Прашу дазволу сьвяткаваць далей!
Насуперак, навобмацак, навосьлеп...
Няужо ты, боль (цягучае алей),
Маёх грахоў небесьстароннi досьлед?
Я цягну шыю ў надзем'е дня,
Як цягне шыю белы гладыёлус.
І сьпевам ад пакутаў бараня,
Струменiць у жылах, нiбы лека, голас.
Свидетельство о публикации №117051910784
Учитель Николай 20.05.2017 18:35 Заявить о нарушении
Елена Лапшина 20.05.2017 19:50 Заявить о нарушении