Васiлькi

Шапаціць ціха спелае жыта,
Колас хіліць да самай зямлі,
І з вачыма ў колер блакіту,
Васількі паміж ім расцвілі.

Расцвілі на ўскрайку палетка,
Пад шчаслівы напеў жаўрука,
Дзіўна так называецца кветка,
Васілёк - то ж імя хлапчука.

Сіняй хваляй калышацца поле,
Нібы мора - бязмежны прастор,
Спачывае пад сонцам раздолле,
І плыве над ім пах васількоў.


Рецензии