На родину

На радзіму (У Вётухну)

Не да матухны, не да тётухны,
А паедземце лепш у Вётухну –
Вёску дальню, непрыкметную,
Але ж любую нам, адметную.
У раене што ў Касцюковіцкім,
Магілёўскае светлай вобласці,
Чымсці простая, чымсці дзіўная,
А галоўнае ж – за радзіму нам.
Між палёў, лясоў красавалася,
Зоркам, сонейку пасміхалася.
Невялікая – ў колькі вулачак,
Ды заўжды чакаў там прытулачак.
Там жылі бацькі – мамы з татамі,
Там з сябрамі мы паміж хатамі
Павывучвалі справы розныя.
Крокі першыя,пераможныя
Менавіта там былі зроблены
I ў свядомасці ўвасоблены.
Не звязалісь з хлуснёю моднаю,
Каб у мір пайсці людзмі годнымі.
Нас праводзіла ўсіх парадаю:
Каб заўжды жылі толькі праўдаю,
Каб дабро рабіць не баяліся.
А сама… с зямлёю зраўнялася.

Дзе быў вуліц шлях кіламетрамі,
Там пустэчы жах, дзмуюць ветрыкі.
Дзе дарогі шлі – толькі сцежачкі,
I людзей няма – ў свеце бежанцы.

…Ужо колькі год – толькі сніцца нам:
Як раней была – чараўніцаю.
Не! Не будзеш нам злою тётухнай!
Ты Радзіма нам, маці Вётухна!
Ты даруй, калі зачакалася,
У нашай памяці ты засталася.

Хоць на крышачку, на гадзіну
Едзце ў Вётухну – на радзіму.
...Пакланіцца каб ей адзінай –
Едзьце ў Вётухну – на радзіму!


Рецензии
Чарнобыль - гэта страшна...
Засталася толькi родная вёска назаўжды ў памяці!
Дзякуй Вам, Мiшель!

Дама Из Потсдама   18.04.2021 02:33     Заявить о нарушении
Спасибо вам, Елена! Действительно, родная деревня осталась только в памяти.
И ещё, признаюсь, несколько удивило, что вы прочли именно это стихо. Туда редко кто попадает.
Спасибо. С уважением..

Баринов Мишель   21.04.2021 06:56   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.