Воблака у штанах. Уступ
"Воблака ў штанах"
уступ
Вашу думку,
Што марыць – мозгу размякчаны маток,
Як вытлушчаны лакей на засаленай кушэтцы,
Буду дражніць аб акрывавлены сэрца шматок:
Нахальна ды з’ездліва падкідваю перцу.
У мяне ў душы ніводнага сівога воласу,
І старэчай мяккасці няма імховай!
Свет агроміўшчы моцай голасу,
Іду – барвовы,
Двадцацідвухгадовы.
Ласкавыя!
Вы любоў на скрыпкі ложыце,
Любоў на літаўры ложыць грубы.
А сябе, як я, вывярнуць не можаце,
Каб былі адны суцэльна губы.
Так прыходзьце вучыцца –
Вы, з гасцёўні батыставай,
Важная чыноўніца анёльскай лігі.
І якая губы спакойна – ліст за лістам,
Як кухарка старонкі рэцэптавай кнігі.
Хочаце –
Буду ад мяса шалёны
– Быццам неба пералівісты дах.
Хочаце –
Буду бездакорны ды кволы,
Не мужчына, а воблака ў штанах.
Не веру, што ёсць квітучая Ніцца,
Мяне жа ізноў услаўляюць
Мужчыны, залежаныя, як бальніца,
Жанчыны, зматаныя, быццам памяць.
Свидетельство о публикации №117051600702