Апошнi верш
Кажу ў які ўжо раз…
Ці канцавы паверх,
Ці пачатковы клас?
Вось новы мой радок
Свой пачынае шлях.
Ён знойдзе свой куток –
На сонцы, ці ў палях.
Вось-вось апошні верш убачыць свет,
І адкладу спакусніцу-паперу.
Я не баюся нейкіх там прыкмет
І забабоны не бяру на веру.
А потым мне жыццё падорыць зноў
І першы крок, і першае каханне,
І першы боль ад крыўдна-брудных слоў,
І адпачынку першае жаданне.
Вось мой апошні верш –
З жыццё ён даўжынёй.
Як пішаш – так жывеш
І з богам, і з раднёй.
Вось новы мой радок –
Як выклік нябыццю.
Ён – дэльта і выток.
Ён – помнік пачуццю.
Вось-вось апошні верш кіўне “бывай”
І паспрабуе жыць уласным лёсам.
І больш ніхто з нас не захоча ў рай,
Ды ў пекла, зрэшты, не зацягнеш тросам.
А потым свет хіснецца ў іншы бок –
Туды, адкуль ужо няма вяртання,
І верш апошні новы свой віток
Пачне, і больш не ўбачу я змяркання.
Май 2017 г.
Свидетельство о публикации №117051603264
Александр Чепа 20.06.2024 12:53 Заявить о нарушении