трымаюся

трымаюся за людзей,
трымаюся за ідэю,
трымаюся кожны дзень
знайсці кавалак надзеі

людзі - бязкрылыя птушкі,
цемра ў сэрцы маім,
я клічу іх па мянушкам,
мяне не клічуць зусім

сядай каля возерка, дружа,
паслухай начной цішыні,
цяперака, як прыгожа
застацца адзіным у душы

знікаюць паволі жахі,
сумнення, распалены боль,
знайдзецца ля праўды ўсялякі,
хто шукаць не баіцца асноў.





 


Рецензии