Пакуль
святла і цемры, шчасцейка і ліха,
душа спазнала, як салодка — жыць.
На свеце! Жыць! І дыхаць! Проста дыхаць!
Якая радасць — раніцай ізноў
злавіць паглядам сонечны праменчык —
і ўгледзець ласку Божую — Любоў —
ва ўсім — і перад Ёй удзячна ўкленчыць.
І ўстаць —
І, "прыгубіўшы" новы дзень,
падзякваць
за "ігрыстае" імгненне,
прымаючы і мітусі "мігцень"
як міласць, і урок, і блаславенне.
Узяць —
і бултыхнуцца ў мора спраў
з вялікай (невыразнай!) асалодай —
нібыта і не жыў раней, а спаў,
прачнуўся — і "дарваўся" да свабоды.
Любіць —
усе крупіначкі жыцця,
цаніць
усё, што птушкай пралятае
пакуль...
дыхання пара (ці быцця?)
няўзнак,
бы аблачынка,
не растае...
14.05.2018
-----------------------------
Свидетельство о публикации №117051009468
Верш - прыгожы й разважлівы! Дзякуй!
Поспехаў!
Мария Хрусталёва-Перчик 27.11.2020 08:24 Заявить о нарушении
Не, мітусі мігцень - гэта калі мітусня ажно ў вачах мігціць.
Лаззаро 04.12.2020 22:37 Заявить о нарушении