Памяцi спаленых вёсак
Аж глухну я ад гэтай цішыні.
А некалі ж гучалі ў вёсцы песні
І ў вокнах загараліся агні.
Агні... Агонь!.. Страшэнным напамінам
Мне слова адгукнулася*: агонь!
За што знішчалі* дзетак непавінных?..
Сняжынка апусцілася ў далонь*...
Снег, астудзі ты вогненнае пекла!..
Не!Гэта позна.Толькі стыне кроў.
Не, гэта толькі памяць уваскрэсла.
Не,гэта быллю горкай стала зноў
Напамінанне... І нясцерпным болем
Агонь жахлівы* памяць апаліў...
Мы вогненныя вёскі нашы помнім
І восенню, і ў веснавы разліў.
Прыходзім мы да іх спякотным* летам.
Гарачыня* пажарам б'е у скронь*.
А помнікі хавае мора кветак.
Палае вечнай памяці агонь.
напрадвесні -- ранней весной
адгукнулася -- откликнулось
знішчалі -- уничтожали
далонь -- ладонь
жахлівы -- ужасный
спякотным -- знойным
гарачыня -- жара
скронь -- висок
Свидетельство о публикации №117051007076