Лета балю майго выпускнога
Па-над рэчкай губляе* сляды.
Хто б мог ведаць*, што тая дарога
Нам разлуку пашле на гады.
Плыў туман, як з дзівосных карунак*
Па-над рэчкай бязважкі* абрус*.
Быў нам першы ў жыцці пацалунак
Таямніцай* з Краіны Спакус*.
І дзяўчына ў карункавым* плацці
Чараўніцаю* з казкі была,
Ды гадала, ці ведае маці,
З кім яна каля* рэчкі ішла.
І пабеглі, як з горкі дарога,
Непрыкметна*, нястрымна* гады...
Лета балю майго выпускнога
Па-над рэчкай губляе сляды...
губляе -- теряет
ведаць -- знать
дзівосных карунак -- дивных кружев
бязважкі -- невесомый
абрус -- скатерть
таямніцай -- тайной
спакус -- искушений
карункавым -- кружевном
чараўніцаю -- волшебницей
каля -- около
непрыкметна, нястрымна -- незаметно, безудержно
Свидетельство о публикации №117051006898