Несвяточнае

Як сумна і балюча, хоць і свята на календары,
Як цяжка адчуваць, што ўсё было дарма,
Згубілі ўсе набыткі дзедаў "змагары",
Загналі ў рабства ўвесь народ, прасвету ўжо няма.

Якое свята, паказное толькі ўсё,
Дзяцей сілком сагнаць, надвор'е не стрымае,
Хай будзе холад, вецер, снег, ці дождж,
Абавязкова быць на мітынгу ўсім сказалі.

Там будзе шмат прыгожых дый разумных слоў,
Улады нам распавядаюць пра павагу ветэранам,
Аднак хлусня ўсё гэта дый хвальба, дзеля чаго?
Мы ж самі бачым, як дзяды век цяжкі дажываюць.

Як сумна і балюча, хоць і свята на календары,
Як брыдка слухаць хлуст уладных "змагароў",
На фота дзеда гляну лепш у поўнай цішыні,
Дый успомню подзвіг велькі нашых зямлякоў!


Рецензии