Не сьп цца зно...

Не сьпіцца зноў. Якісьці клёкат
Сон растрывожыў, расштурхаў,
Аднекуль, з таямніц далёкіх,
Ён, быццам буслам прылунаў.

А з ім  -  не ліха, не бяда,
Не сьпёк, не лёд і не вада,
Не ўхваленьне, не спадман,
З ім  -  дней сыпучых караван.

Яны не муляць, не няволяць,
Не прымушаюць бегч бягом,
Яны  -  затухшае вугольле,
Жыцьця нягаснага майго.
-27.03.17.


Рецензии