Кветка у левым баку
Мне здаецца, нават бачна
Як з зярнятка ў сэрцы
Унутры мяне
Расцвітае кветка
Яна мяняе колер кожны дзень
Мае тысячы адценняў
І мільёны афарбовак
Іх хопіць на усё жыццё
Яна расце-квітнее
На маё плячо
Кладзе пяшчотныя пялёсткі
Быццам пацалункі
Яна ахоплівае пахам неймаверным
Галаву
І пакідае, як духі на валасах
Салодкі водар
Быў летні батанічны сад
Там сотні соцень кветак
Саманадзейна, танна, - разумею
Я падарыла іх табе
І ты смяялася
І ты ўзяла, здаецца, дзякуй
Усе ружы, флоксы і лілеі
Усе кветкі, краскі, травы
Сцябліны, лісце, карані
Хацелася мне даць табе
Уражанне, натхненне, захапленне
Адзін засушаны пялёстак у кнізе
Гэта мала
Адна сухая ружа на карнізе
Гэта мала
Нататнік з маляваннем?
Алоўкі каляровыя не маюць водару
А тыя кветкі застаюцца ў садзе
З карэннем
Там дзе ўзышлі - растуць
Дзе выраслі - квітнеюць
Ты памятай:
Яны твае!
Бяры вачыма іх, бяры душою
І захавай у сэрцы, калі ласка
Як я захоўваю ў сваім
Букет цюльпанаў і тваё каханне
4 траўня 2017 г.
Свидетельство о публикации №117050406577