I нават iстужкi

У мой дзень нараджэння
Бог падарыў мне кветкі
Сардэчкі цюльпанаў чырвоных
На клумбе
Бліскучых у доўгачаканым
Вясеннім сонцы
І нават істужкі атласныя!
Што ў вершы прасіла
Развесіў на дрэўцы кляновым
Чырвоныя, жоўтыя, сінія і
зразумела, зялёныя
Дзякуй!

Трымай мяне, Божа!
Будуй гэты горад
Трымай, калі ласка
Дыханне маё

4 траўня 2017 г.


Рецензии