Дзякую
За магчымасць любавацца
Захапленне ў вачах маіх
За агеньчыкі ўсмешак у тваіх
Дзякую за вусны
За жаданне цалаваць
Я дзякую табе за вусны!
І не хапае слоў
Каб выказаць удзячнасць
За гэту асалоду -
Цалаваць і дакранацца
Я дзякую табе за рукі
Што моцна ўмеюць абдымаць
Хачу трымаць і прыціскаць да сэрца
Твае рукі
І адчуваць тваё цяпло
Піць шчасце і жыццё з тваіх далоняў
Я дзякую табе за сон
За ўтульнасць на маім плячы
За валасы, што твар казычуць
Што можна ранкам
Або сярод ночы
Расплюшчыць вочы і ўбачыць
Што ты побач
Побач назаўсёды
За мяккую пяшчоту і жаданне -
Дзякуй
Хачу той смак бутону
Языком адчуць жадаю
І лашчыць, лашчыць, лашчыць...
За лёгкі боль, што ўпадабала
Дзякуй, валадарка
За тое, што ты ёсць на свеце -
Дзякуй!
Як хораша з табою
Як хораша! Кахаю...
3 траўня 2017 г.
Свидетельство о публикации №117050311750