Тонкая ружовая...

Тонкая ружовая стужачка
зачапілася за кляновую  галінку
і ўжо каторы дзень
мільгае перад акном, трапечацца,
не маючы сілы адарваццца
і паляцець разам з ветрам.
А што клён?
Ды яна ж яго не турбуе,
ціхая і бязважная,
тонкая ружовая стужачка,
так падобная на маю душу.


Рецензии
Шчымлівае. Ціхае. Бясконцае.
Дзякуй Вам.
А яшчэ дзякуй Богу за нашых бацькоў, у якіх і думкі былі па-беларуску.
Надта не хапае гэтага пачуцця роднага дому...

Люда Фёдорова   29.07.2020 19:21     Заявить о нарушении
Дзякую, Люда. Вельмі прыемна сустракацца тут з беларусамі.

Клавдия Семеновна   10.08.2020 23:01   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.