Вiтаю
Прыбраўшы руку ад цаўя,
Я сёння вітаю ўсіх тых, для каго
За родную мова мая.
Усіх, хто сябе не згубіў у патоку падзей.
Я вітаю сапраўдных людзей.
Вітаю я тых, хто шукае свой шлях,
Захаваўшы надзею ў вачах.
Хто са стрэльбай не йдзе на братоў,
Як таго патрабуе натоўп.
Усіх, кто сябе не паводзіць, як загнаны звер,
Я вітаю заўжды і цяпер.
Вітаю ўсіх тых, хто не страціў яшчэ
Аптымізм легендарнага Чэ.
Хто, як Езус, праз цемру вядзе
У нязведаны заўтрашні дзень.
Усіх, хто свой крыж цягне ўгору, а не прэцца з гары,
Я вітаю! Дабра вам, сябры!
Я вітаю! Дабра вам, сябры!
28.04.2017
Свидетельство о публикации №117043007627
усяго найлепшага
Сергей Журавский 24.07.2017 20:05 Заявить о нарушении