Увечары

Ішла жанчына ўвечары няспешна,
а я за ёю -- крышачку шпарчэй.
Пад ліхтарамі, што гараць ярчэй,
ішла жанчына ўвечары няспешна.

Маёй душы было пацешна:
я зноў іду праз полымя начэй...
Ішла жанчына ўвечары няспешна.
А я за ёю -- крышачку шпарчэй...


Рецензии