Перасяленцам
А мне б прабегчы сцежкаю знаёмай,
І роднае вакно адкрыць у сад...
Днём пасядзець пад ліпай у цянёчку,
Паслухаць спевы птушак летняй ночкай,
Але Чарнобыль зрушыў жыцця лад.
Усё гэта засталося ва ўспамінах.
У сне бываю ў родных я мясцінах,
А раніцай ледзь стрымліваю слёзы:
Дзе дом мой, дзе мае бярозы?
І хто здымае ягады парэчак?
Каго гукае на Купалле рэчка?
Каля чыёй збіраючыся хаты,
Спяваюць песні ўвечары дзяўчаты?...- пытанняў шмат,
Але - няма адказу. Дадому не паеду я ні разу.
Свидетельство о публикации №117042909443