Эклектыка

Злое вока саслепне, згіне-
Цуды ў кошыку не лічы!
Бо паганская Берагіня
Сцеражэ мае кулічы.
Я пякла іх дзеля Жывога-
Уваскрошанага з труны.
Гэй, святар, не грашы на Бога-
То Пагоні – не Перуны!
Углядаючыся ва ўзоры,
Не шукай у іх пяты кут,
Бо Вялікае Сонца дорыць
Нам надзею сярод пакут.
Я на могілкі стаўлю чаркі,
Яйкі-пісанкі пакачу.
Цыгарэтку – дзядулі, шпарка
Запаліўшы з яе свячу!
Гэй, святар, не бурчы, літаю,
Ды традыцый маех- не руш!
Велікодная ажывае
Манументамі родных душ.
Залучаючыся да плёну,
Прызвычаіўшыся ў вякі-
Абдымаюць мае іконы
Вышываныя ручнікі.


Рецензии
Вельмі цікава напісана. Як голас, пачуўся з старажытнага свету...

Шон Маклех Патрик   07.05.2017 19:45     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.