Старая шпаковня
з маўклівага дрэва,
бярозы бяздомнай,
каму ты патрэбна?
Пялёсткам маёвым,
што сыплюцца з неба,
збянтэжанай мове,
што не ўваскрэсла?
Разгубленай птушцы
ў вясновы зазімак,
І той сёння, мусіць,
прытулак ты дзіўны.
У раз’юшаным свеце
якога ты госця
чакаеш, каб цешыць
у сваёй адзіноце?
Хто ўзнёс цябе ўчора,
каб сёння дзічала
старая шпакоўня
у пялестках адчаю?
Свидетельство о публикации №117042811088