Укрыжаваная табой...
Да зор праз церні так аддана
Нясу я лёс харугвай свой
Па верставым шляху абраным
Ці мной, ці Богам - не спазнаць
Вышэйшай гэтай таямніцы...
Нясу свой крыж, і не звіняць
Званочкі з неба, каб забыцца,
Што пазразАны да крывІ -
Душа і плечы, нават, крЫлы,
І як ні клікай, не заві -
Не здольны чуць адчаю, мілы...
Таўро на сэрцы так пячэ,
Выпрабаванні дасканАлей...
УкрыжавАная яшчэ...
І боль, і цЯжар не сканАлі...
26.04.2017 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №117042810715
Спасибо дорогая за метафоричность!
Доброй ночи!
Ольга Заря 2 27.03.2024 23:03 Заявить о нарушении