2 Дзве дароги на Зарэчча
Радуница - слёзы.
Узышла на мост. Цячэ ў даль Дняпро.
Мой Божа, колькі год прайшло,
Калі па лузе бегала я тут,
Не марыла пакінуць родны кут.
Жанчынай сталай зноў прыйшла сюды
І перанеслася ў думках праз гады...
Бягу, спяшаюся гарэза-непаседа
Па дзіўным лузе да бабулі з дзедам.
Мой любы луг - са сцежкай запаветнай,
Са шчаўем, кветкамі, крынічкай ледзь прыкметнай.
І ног маіх зусім не брала стома.
З маленства наваколле мне знаёма:
Дняпро, бульвар, царква і хаты Шклова.
(Каб так пабегчы, усё аддаць гатова.)
За лугам рэчачка, што ў Дняпро імчыцца.
У ёй такая чыстая вадзіца,
Пясочак жоўценькі і берагі з абрывам,
Па іх з сябрамі несліся імкліва.
На ўзгорак узбегла - вось і дзеда хата.
Бабуля ля стала дзе страў багата:
Фасоля тут, аладкі, бульба з печы,
Духмяны мёд ... Іду я па Зарэччы
І сэрца рве на часткі боль тужлівы:
Прыйшла ў госці, каб прыбраць магілы.
Абрусам белым засцілаю потым,
На ім аладкі, побач банка з мёдам.
А вецер свечку патушыць імкнецца,
І сэрца ў грудзях так гучна б'ецца.
Здаецца, нават, дзед з бабуляй чуюць.
"Прабачце, " - гавару. Яны - даруюць.
Свидетельство о публикации №117042411203