Аб чым ма чыць розум

п. С.Н.
Аб чым маўчыць розум.

Зачым маё сэрца птахам трапеча
Калі сустракаешся ты,
Мабыць яму тое ведама нешта,
Розум аб чым мой маўчыць.

Мабыць яму не забылісь жаданьні
Скрушаных год маладых,
Мабыць яму зьнічкай мроя каханьня
На небе зялёным мігціць.

Мабыць на тым сэрцы ёсьць дошкі-скрыжалі,
Дзе словы гараць агнявіц;
,,Маці,, ,,Айчына,, ,,мой род,, і ,,каханьне,, ,
Што нельга, жывеш як, забыць.

Зачым маё сэрца птахам трапеча
Калі сустракаешся ты?
Мабыць яму тое ведама нешта
Розум аб чым мой маўчыць.
-10.03.17.


Рецензии