Тарты сьп рты
Тарты і сьпірты, ці да
сьвята 8-га Сакавіка.
А мне ізноў пашанцавала,
Ізноў мне чарку налілі,
Але ж, да закусі падалі
Тартоў вялікія брылі.
А я жыву кольвек на сьвеце,
З гарэлкай іх не каштаваў:
Сьпіртовы горыч з саладзеччу,
Божа баронь, я не спытаў.
І чарка тая засталася
Шкляным сіроцтвам на стале:
Хай сакавік ад рук ашчадных
Пітво другое ёй налье.
Другія, хай, пашле забавы,
Не дробязь кпін і не ныцьцё,
А погляд тых асоб ласкавых,
Якіх жанчынамі завём…
Але ж, зачым ганьбіць тарты
І тлум над чаркаю зачым?
Чытач! Не еж з тартом сьпірты,
Сустрэць каб сьвята ля жанчын.
-07.03.17.
Свидетельство о публикации №117042101153