Пясняр

Пясняр няўрымслівага слова!
Палёту думак гаспадар!
Твае радкі - званы з прамовай,
Дзе ты і майстар, і святар.
Узлятае верш вышэй за сонца,
Праменні грэюць і пякуць,
Знішчае непагадзь бясконца,
А словы ў кроў, нібыта ртуць,
Нябачна ўрэзваюцца гукам
І нейкім шостым пачуццём -
Звышадчувальнасці навука,
З Гаморы выйсце праз Садом
У той Эдэм, дзе апынуцца
Так моцна марыць кожны з нас,
Каб зноў у гэты свет вярнуцца,
Паэтам простым на Парнас.


Рецензии
Чыстыя і цудоўныя гукі робяць верш незабыўным! Дзякуй!
З павагай,

Виктор Любецкий   20.04.2017 05:44     Заявить о нарушении
Упражняюсь)
Спасибо!

Людмила Воронова Супрун   20.04.2017 09:05   Заявить о нарушении