Лотаць
Яркім успамінам з даўняга маленства
Залатая лотаць купкамі ў вадзе...
Я хаджу, шукаю больш сухое месца,
Толькі не знаходжу блізка анідзе.
Мяне вельмі вабяць жоўценькія кветкі,
Толькі быццам чую голас мамы зноў:
“Бач, вада халодна, бо цвітуць не ўлетку,
Лёгка застудзіцца…” Мо, ісці дамоў?
Я зняла рашуча цёплыя панчошкі.
Ах, які дзівосны навакольны свет!
Холадам пякучым абпаліла ножкі,
А я ўсё зрываю сонейкі ў букет.
Дрыжыкі па целу, мокрая спадніца,
Толькі не зважаю на ўсё гэта я.
У руках прыгожа лотаць залаціцца.
Маё шчасце, радасць і вясна мая.
2017 г.
Ніна Кавальчук
Свидетельство о публикации №117041709131
Дзякую.
Людмила Воронова Супрун 19.04.2017 07:58 Заявить о нарушении
Нина Ковальчук 19.04.2017 10:27 Заявить о нарушении