Деревенский дом

Вясковая хата

Куды б ні паехаў,
І дзе б ні спыніўся,
Заўсёды ўцехай
Край, дзе нарадзіўся.
Прыпеў:

Вясковая хата
Сустрэне бы ў свята.
Абрус вышываны,
Ручнік белы,тканы.
Там бэз у садочку,
І зорная ночка.
Вяргіні і мята--
Матуля і тата.

Пах хлеба духмяны
Там з печы віецца.
Хто ў хату з пашанай,
Той госцем завецца.
Прыпеў:

Там зноў гаспадыняй
Прыбрана ўсё чыста.
З-пад столі святыя
Глядзяць урачыста
Прыпеў:

Там сонца праменіць.
Куток Белай Русі
Нішто не заменіць,
Забыць не прымусіць.
Прыпеў:

2017 г.
здымак з інтэрнэта
аўтару дзякуй


Рецензии