Полонез Огинского
Мелодыя Радзімы
Гучыць у чужых краях.
Як быццам той адзіны,
Забыты ўсімі птах.
У чараду не хоча,
Не ведае куды
Ляцець у гэтай ночы,
Да сушы ці вады?
Ці можа ў гэтым небе
Згубіцца паміж хмар,
Як зерне ў чорным хлебе,
І паляцець да мар,
Што звязаны з табою,
Мой мілы родны кут,
З Радзімай дарагою,
Што шчэміць сэрца тут.
Свидетельство о публикации №117041508556
З павагай,
Виктор Любецкий 20.04.2017 05:59 Заявить о нарушении