Рассвет
Ой, раненька бусел прачнуўся.
У небе на крылах крутнуўся,
павольна над гаем ляціць.
А жнівеньскі цёплы світанак
бялее празрыстым туманам,
рамонкавым спевам трымціць.
Світанак, світанак, світанак...
Ой, раненька бусел прачнуўся.
Ад птушак ён, мабыць, дачуўся,
што стала прыгожай зямля.
А сонца ўзнялося над борам,
глядзіць на прыцішаны горад --
зноў слухае, як немаўля.
Світанак, світанак, світанак...
Ой, раненька бусел прачнуўся.
У небе на крылах крутнуўся,
павольна над гаем ляціць.
Ён будзе вось так без ляноты
да самай -- да восеньскай слоты
блакітнае неба любіць!
Світанак, світанак, світанак...
Свидетельство о публикации №117041307829