***
кропляй дажджу ці промнем сонца,
узаранай зямлёю ці песняю салаўя,
сняжынкай на рукавічцы ў маленькага дзіцяці
ці заставацца самім сабою.
І ў гэтым — асалода жыцця,
таго жыцця, што віруе вакол нас,
толькі дазволь дакрануцца
да твайго неад’емнага Я,
каб пачуць, як б’ецца тваё сэрца,
дазволь прыхіліцца
да стомленнага цела
і супакоіць пакуты.
Свидетельство о публикации №117041310895