Малiтва
Уладарка нашай зямлі,
Прашу, і мяне, і Радзіму
Ад гора і зла затулі;
Ты поўная ўзнёслай велічы
І тонкай красы дзявочай,
Ты вабіш, як вечны агонь,
І ззяеш, як зорка уночы –
Нікога не адштурхнеш
У чорным дажджы, завеі -
Зрабіж, каб і мне тады,
Не здраджвала надзея;
Дазволь мне служыць Табе,
Пяшчотная каралева,
І ў святле натхнення
Нашэптвай мне словы спеваў;
Дапамажы навучыцца
І стаць паслом прыгажосці,
А значыць, адкінуць зайздрасць,
Пазбавіць душу ад злосці;
Дазволь мне сэрца дадаць
Да тых, што Цябе атачаюць,
Хай вера кожную дзею
І кожны мой крок асвячае,
Хай сэрца да скону дзён
Не зробіцца быццам камень,
А дух захавае яснасць...
За ўсё Табе дзякуй. Амэн.
Свидетельство о публикации №117041207008