Чарнобыль
Чорнага красавіка?
Воблака б смела плыло;
Поўнай была б рака;
Лес не жалеў бы грыбоў,
Вабіў бы да сябе,
Многа ў ім дароў,
Былі б даступныя ўсе;
Горад бы наш сталеў,
Моц набіраючы, рос;
Ветрык бы ціха млеў,
Лашчачы косы бяроз;
Сонца б не стала бядой,
Што раз’яднала людзей,
І на шчаках слязой
Боль бы не цёк з вачэй.
Вось бы тады вясной
Лёс сумны нас мінаваў,
Атам бы мірны той
Толькі святло даваў…
Свидетельство о публикации №117041107552